Возера Гравель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гравель
фр.: Lac de Gravelle
Каардынаты: 48°49′11″ пн. ш. 2°26′57″ у. д. / 48.819722° пн. ш. 2.449167° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Сцяг Францыі Францыя
(Парыж, Венсенскі лес)

Вышыня над узроўнем мора

≈66—67 м

Даўжыня

0,25 км

Шырыня

0,05 км

Плошча

0,01 км²

Аб'ём

0,000 028 км³

Гравель (Францыя)
Гравель
Гравель
Гравель (Парыж)
Гравель
Гравель
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 48°49′11″ пн. ш. 2°26′57″ у. д. / 48.819722° пн. ш. 2.449167° у. д. (G) (O) (Я) Возера Гравель (фр.: Lac de Gravelle) — найменшае з 4 азёр Венсенскага лесу. Аб'ём возера складае 28000 м³, плошча люстэрка - ≈ 0,01 км². Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 50 метрах на поўдзень ад Венсенскага іпадрома(фр.) бел.. Як і тры іншыя возера парку (Мінім, Сен-Мандэ і Даменіль), Гравель з'яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу. Возера Гравель размешчана вышэй за астатнія азёры парка, таму менавіта праз яго ажыццяўляецца забеспячэнне азёр парка водамі Сены. З астатнімі азёрамі парка Гравель злучаецца пры дапамозе двух невялікіх каналаў; з Сен-Мандэ і Даменіль каналам, званым «Ручай Гравель» (фр.: Ruisseau de Gravelle),[1] а з Мінім — каналам, які называецца «Рака Жуэнвіль» (фр.: Rivière de Joinville).[2]

Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага леса ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана(фр.) бел.. З 1866 года па 1974 год возера Гравель было злучана праз помпавую станцыю Сен-Мор-дэ-Фасэ з Марнай[3], але пасля адкрыцця аўтастрады А4(фр.) бел., якая праходзіць крыху паўднёвей, нагнятанне вод у возера ідзе з Сены, праз помпавую станцыю размешчаную каля Аўстэрліцкага маста(фр.) бел..[4].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ruisseau de Gravelle sur le site du Sandre.
  2. Le Lac des Minimes document de la ville de Paris.
  3. Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p.578.
  4. Le Lac Daumesnil document de la ville de Paris.

Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Гравель" замяніла ранейшую такую клавішу "Возера Гравель".