Возера Товада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Товада
十和田湖
Lake Towada from Ohanabe 2008.jpg
Каардынаты: 40°28′00″ пн. ш. 140°52′00″ у. д. / 40.466667° пн. ш. 140.866667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Japan.svg Японія

Плошча

61,1 км²

Аб'ём

4,19 км³

Даўжыня берагавой лініі

46 км

Найбольшая глыбіня

327 м

Сярэдняя глыбіня

71 м

Выцякаюць

Аірасэ

Товада (Японія)
Товада
Товада
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 40°28′00″ пн. ш. 140°52′00″ у. д. / 40.466667° пн. ш. 140.866667° у. д. (G) (O) (Я)

Товада (яп.: 十和田湖 Товада-ко?) — самае буйное кратарнае возера на востраве Хансю, Японія. Размешчана на вышыні 400 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку на мяжы прэфектур Аомары і Акіта. Сценкі кальдэры дасягаюць у некаторых месцах вышыні 1 000 м і дасягаюць вяршыні на вулкане Товада на вышыні 1 159 м. Ярка сіні колер возера з'яўляецца вынікам чыстай вады і вялікай глыбіні возера (326,8 м — трэцяе па глыбіні возера Японіі). Бачнасць складае 15 м. Плошча возера — 61,0 км², яго аб'ём складае 4,19 км³, а перыметр — 46 км. З возера выцякае рака Аірасэ.

Возера штогод наведвае каля 3 мільёнаў турыстаў. Яно прыдатна для купання і з'яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку падарожнікаў. Тут маюцца шматлікія гатэлі і пансіянаты. Познім летам тут праходзіць агульнае свята трох прэфектур Кунідзанкай-мацуры. Па возеры курсуюць некалькі разоў у дзень паромы і прагулачныя катары.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]