Востраў Луйтла-Дуймун
| Луйтла-Дуймун Lítla Dímun |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 0,8 км² |
| Найвышэйшы пункт | 414 м |
Lítla Dímun на Вікісховішчы |
|
Луйтла-Дуймун (фар. Lítla Dímun «Малы Дуймун») — самы маленькі і адзіны незаселены з 18 Фарэрскіх астравоў, размешчаных паміж Шатландыяй і Ісландыяй. Плошча 0,8 км ². Найвышэйшая кропка - гара Раван вышынёй 414 метраў. Востраў незаселены.
Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы і азначае «два ўзгорка». Маюцца на ўвазе дзве гары на суседніх астравах Вялікі і Малы Дуймун.
Малы Дуймун ніколі не быў населены. Яго адзіныя насельнікі - авечкі і тупікі. Авечак тут пасвяць са старажытных часоў.
На востраве - самая бедная флора Фарэрскіх астравоў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.
У 1850 годзе востраў быў прададзены з таргоў за 5000 дацкіх талераў. У часе гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб ўзбагаціць каралеўскую казну.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луйтла-Дуймун- Litladimun.com — Афіцыйны сайт уладальнікаў вострава (фарэр.)