Фарэрскія астравы
|
|||||
| Гімн: «Ты, цудоўная мая зямля» | |||||
| Заснавана | 1 красавіка 1948 | ||||
| Афіцыйныя мовы | Фарэрская |
||||
| Сталіца | Торсхаўн | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Торсхаўн, Клаксвуйк, Вагур | ||||
| Форма кіравання | Парламенцкая дэмакратыя ў рамках канстытуцыйнай манархіі, аўтаномная правінцыя Даніі | ||||
| Кіраўнік дзяржавы Вярхоўны камісар Прэм'ер-міністр |
каралева Маргрэт II Дан Кнудсэн Кай Леа Яханэсэн |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
180-я ў свеце 1,399 км² 0.5 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2007) • Шчыльнасць |
48,797 чал. (205-я) 34.8 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2006) • На душу насельніцтва |
$2.2 млрд. $45,250 |
||||
| Валюта | дацкая крона Фарэрская крона |
||||
| Інтэрнэт-дамен | .fo | ||||
| Тэлефонны код | +298 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
| Інфармацыя пра Данію ўключае Фарэрскія астравы і Грэнландыю | |||||
Фарэрскія астравы (фар.: Føroyar) — група астравоў у Паўночнай Еўропе, змешчаных між Нарвежскім морам і паўночнай часткай Атлантычнага акіяну, амаль на паўдарозе між Ісландыяй і Нарвегіяй, што з'яўляе стратэгічна важную пазіцыю на марскіх шляхах Атлантыкі.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Фарэрскія астравы — выступаючыя з акіяна часткі падводнага хрыбта Уайвіла Томсана, які злучае Грэнландыю цераз Ісландыю з Шатландыяй. Гэты хрыбет размяжоўвае басейны Атлантычнага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, і Фарэры знаходзяцца як раз на мяжы абоіх.
Архіпелаг прасціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Плошча каля 1,4 тыс. км². Усяго архіпелаг уключае 24 астравы, найбольшыя з іх — Стрэймой, Эстурой і Сувурой.
Усе астравы вулканічнага паходжання і складзены пераважна з базальтаў і туфаў, што ўтвараюць плато, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія фіёрды. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, базальт.
Клімат астравоў марскі з невялікай розніцай паміж тэмпературамі летам і зімой. Характэрна ветранае дажджлівае надвор'е, туманы. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца — сакавіка 3 °С, самага цёплага — ліпеня 10 °С. Для клімата архіпелага характэрныя дажджы на працягу ўсяго года, моцныя вятры, асабліва зімой, вялікая вільготнасць паветра, туманы. За год выпадае ў сярэднім каля 1500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. Снег, як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца аж да наступлення вясны.
На Фарэрах няма лясоў, трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, верас ды чарніцы. Сустракаюцца лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плато і рачныя даліны ўкрыты травяністай расліннасцю. На скалах нічога не расце акрамя імхоў і лішайнікаў.
На архіпелагу зусім няма паўзуноў і земнаводных, а млекакормячыя патрапілі сюды ўжо ў гістарычны час. Разнастайная і багатая фаўна пярнатых: тут жыве 227 відаў птушак, у асноўным балотных і вадаплаўных. Ёсць птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай: траска, палтус, селядзец і інш.
Гісторыя [правіць]
Астравы заселеныя вікінгамі-пасяленцамі з 9 ст., з 14 ст. палітычна звязаныя з Каралеўствам Даніі, з 1948 г. — «заморская самакіроўная тэрыторыя» Фарэрскія астравы Даніі (адм. цэнтр: Торсхаўн).
Дзяржаўны лад [правіць]
Палітычныя партыі [правіць]
- Народная партыя
- Рэспубліканская партыя
- Сацыял-дэмакратычная партыя
- Партыя Звяза
- Цэнтрысцкая партыя
- Партыя самакіраваняя
Эканоміка [правіць]
Культура [правіць]
Група складаецца з 18 астравоў і некалькіх дробных астраўкоў. Агульная плошча: 1399 кв.км. Рэльеф гарысты, найвыш. пункт: гара Слейтараціндур (882 м). Зямлі, прыдатнай для засялення і земляробства, мала, амаль уся яна абмежавана прыбярэжнымі нізінамі.
На Фарэрскіх астравах змешчаны найвышэйшы вертыкальны скальны абрыў свету мыс Эніберг (754 м).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фарэрскія астравы- Афіцыйны сайт прэм'ер-міністра
- Афіцыйны турыстычны сайт
- Faroeislands.dk Усе населеныя пункты Фарэрскіх астравоў
- Галерэя фатаграфій фарэрскіх астравоў
- Інфармацыйныя матэрыялы пра фарэрскія грашовыя знакі
- Фатаграфіі Фарэрскіх астравоў
- Фатаграфіі Фарэрскіх астравоў
- Звесткі пра Фарэрскія астравы на сайце ЦВУ ЗША
- FaroeNature.net Прырода Фарэрскіх астравоў
- Вэбкамера якая здымае ў рэальным часе віды Фарэрскіх астравоў недалёка ад сталіцы г. Торсхаўн
- Маркі Фарэрскіх астравоў
- Народныя танцы Фарэрскіх астравоў
- Афіцыйны сайт сталіцы Фарэрскі астравоў Торсхаўн
- Сайт прысвечаны Фарэрскаму народнаму карагоду
- Афіцыйны сайт Універсітэта Фарэрскіх астравоў
- Прадстаўніцтва Фарэрскіх астравоў у Лондане
- Місія Фарэр пры Еўрапейскім саюзе
- Нацыянальны банк Фарэрскіх астравоў
- Фарэрскі гандлёвы савет
- Партал, прысвечаны здабычы, гадоўлі і перапрацоўцы рыбы на Фарэрах
- Партал, прысвечаны кітабойнай здабычы ў фарэрскіх водах
- Фарэрскае статыстычнае кіраванне
- Статыстычны штогоднік-2006 (на англійскай мове) (англ.)
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
| Паўночны Савет | |
|---|---|
| Члены | |
| Кандыдаты ў члены | |
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||