Востраў Уканківі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уканківі. Агульны выгляд.

У́канківі (фінск.: Ukonkivi — камень Ука), або У́кансаары (фінск.: Ukonsaari — востраў Ука) — невялікі скалісты востраў, адзін з больш за 3-х тысяч астравоў возера Інары. У старажытнасці быў святыняй саамаў, месцам ахвярапрынашэнняў[1]. Названы імем старца Ука, аднаго з вярхоўных божастваў традыцыйных вераванняў фінаў, карэлаў і саамаў. На інары-саамскай мове востраў завецца Äijih.

Знаходзіцца прыкладна за 11 км да паўночнага захаду ад пасёлка Інары. Вышыня вострава — каля 30 м над узроўнем возера, шырыня і даўжыня — адпаведна, 50 і 100 м. Плошча — 0,004 км².

На заходнім баку вострава знаходзіцца ахвярная пячора[1]. У 1873 годзе брытанскі археолаг Артур Джон Эванс знайшоў у пячоры фрагмент срэбных каралёў.

Улетку ад берага возера, дзе размешчаны саамскі музей выставачнага цэнтра Сііда, да вострава ходзіць круізнае судна.

Востраў Уканківі (Укансаары) у ліку кандыдатаў на уключэнне ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Фінляндыі. Нацыянальны савет Фінляндыі па старажытнасцях даў кандыдатуру вострава на уключэнне ў Спіс у 1990 годзе па катэгорыі «Культура» і крытэрыях III (як матэрыяльнае сведчанне старажытнай цывілізацыі) і VI (як аб'ект, звязаны з падзеямі або традыцыямі, з ідэямі або вераваннямі)[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 The Holy place of worship of Ukonsaari by the Sami people at Inari (англ.) (Праверана 27 красавіка 2012)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons