Артур Джон Эванс
| Артур Джон Эванс | |
| англ.: Arthur John Evans | |
Статуя Сэра Артура Эванса ў палацы Кнос, Крыт, Грэцыя |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Нэш-Мілз, Хартфардшыр |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Юлберы, Оксфардшыр |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Артур Джон ЭВАНС (англ.: Arthur John Evans; 8.7.1851, Наш-Мілс, каля Лондана, Вялікабрытанія — 11.7.1941) — англійскі археолаг.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт і Гётынгенскі ўніверсітэт. У 1884-1908 у музеі Ашмала ў Оксфадзе. З 1909 прафесар Оксфардскага ўніверсітэта, у 1916-19 прэзідэнт Брытанскай акадэміі.
У 1893-1930 (з перапынкамі) вёў раскопкі на востраве Крыт, дзе выявіў рэшткі Кноскага палаца. Знойдзеныя рэчы дазволілі даследаваць невядомую раней культуру, якую Эванс назваў Мінойскай (ад імя легендарнага цара Мінаса, гл. Крыта-мікенская культура). У сваёй працы "Палац Мінаса ў Кносе" (т. 1-5, 1921-36) сістэматызаваў знойдзеныя помнікі старажытна-крыцкай культуры і зрбіў яе храналагічную перыядызацыю, якая прынята і ў сучаснай гістарычнай навуцы; рэканструяваў дзяржаўны лад крыцкага грамадства.
Бібліяграфія [правіць]
- Sylvia L. Horwitz: Knossos. Sir Arthur Evans auf den Spuren des Königs Minos, Lübbe Verlag, Bergisch-Gladbach 1983. ISBN 3-7857-0342-2
- Joseph A. MacGillivray: Minotaur. Sir Arthur Evans and the Archaeology of the Minoan Myth, Hill&Wang, New York 2000. ISBN 0-8090-3035-7