Фінская мова
| Фінская мова | |
| Саманазва: |
suomi |
|---|---|
| Вымаўленне: | |
| Краіны: |
Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, Нарвегія, Расія (Карэлія, Санкт-Пецярбург, Марый Эл, Ленінградская вобласць) |
| Афіцыйны статус: | |
| Арганізацыя, якая рэгулюе: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
7 млн |
| Рэйтынг: |
52 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
fi |
| ISO 639-2: |
fin |
| ISO 639-3: |
fin |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Фі́нская мова — мова паўночнай галіны балтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы уральскай моўнай сям'і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Еўрасаюзу, а таксама статус афіційный мае ў Карэліі.
Фінская мова адносіцца да моваў аглютынацыйнага тыпу. Пісьменства на базе лацінскага алфавіту.
Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з 16 стагоддзя. Першую кнігу - пераклад Новага Запавету - выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыкола. Літаратурная мова ўзнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагоддзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.
Некалькі стагоддзяў фінская мова развівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадства, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся шведскай мовай. Гэтая сітуацыя была змененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнання фінскай мовы зрабіў знакаміты філосаф, публіцыст і дзяржаўны дзеяч Ёган Вільгельм Шнэльман.
Змест |
Дыялекты і літаратурная мова [правіць]
Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай даволі вялікая розніца.
Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.
Натуральна, што фінская мова не пазбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала шведская і нямецкая, пасля руская, а ў апошнім часе англійская мова.
Марфалогія [правіць]
У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (з якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моваў, у фінскай няма родавай дыферэнцыяцыі.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Афіцыйныя мовы Еўрапейскага Саюза | ||
|---|---|---|
| англійская | балгарская | венгерская | іспанская | грэчаская | дацкая | ірландская | італьянская | латышская | літоўская | мальтыйская | нідэрландская | нямецкая | партугальская | польская | румынская | славацкая | славенская | фінская | французская | чэшская | шведская | эстонская | ||
