Восіп Лазаравіч Лунц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восіп Лазаравіч Лунц
Дата нараджэння 29 снежня 1842(1842-12-29)
Дата смерці 1930
Дзеці Раман Восіпавіч Лунц[d]
Род дзейнасці урач, фтызіятр, тэрапеўт
Навуковая сфера тэрапія, фтызіятрыя, ахова здароўя
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар

Восіп Лазаравіч Лунц (29 снежня 1842 — 1930) — беларускі ўрач[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дом Лунца па вуліцы Захар'еўскай  (руск.) у Мінску (у цэнтры, самы нізкі будынак). Архітэктар Ф. Шусцер

У 1866 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, у 1869 годзе стаў доктарам медыцыны[1]. Тэрапеўт, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. У 1898 годзе заснаваў першы ў Беларусі дзіцячы супрацьтуберкулёзны санаторый. Член камісіі па арганізацыі БДУ[1].

У 1906 годзе з ініцыятывы Восіпа Лунца ў Мінску на сродкі шматлікай яўрэйскай грамады горада пабудавана Харальная сінагога.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па пытаннях эндакрыналогіі, туберкулёзу, педыятрыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
  • Зеленков В. И. Доктор Лунц и его потомки Архівавана 12 мая 2021. // «Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах», 2018. — С. 118—135.