Тэрапія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тэрапія (грэч.: θεραπεία [therapeia] — лячэнне, аздараўленне) — працэс, мэтай якога з'яўляецца палягчэнне, зняцце ці ліквідацыі сімптомаў і праяў таго ці іншага захворвання, паталагічнага стану ці іншага парушэння жыццядзейнасці, нармалізацыя парушаных працэсаў жыццядзейнасці і ачуньванне, аднаўленне здароўя.

Тэрапеўтычныя падыходы[правіць | правіць зыходнік]

  • Патагенетычная тэрапія накіравана на механізмы развіцця захворвання. Яна ўжываецца пры немагчымасці этыятропнай тэрапіі (напрыклад, замяшчальная тэрапія інсулінам пры цукровым дыябеце ў сувязі з недастатковай прадукцыяй гэтага гармону падстраўнікавай залозай і немагчымасцю, на сучасным узроўні развіцця медыцыны, аднавіць гэту функцыю).

  • Сімптаматычная (паліятыўная) тэрапія ўжываецца для ліквідацыі асобных сімптомаў захворвання (напрыклад, ужыванне анальгетыкаў пры болі, гарачкапаніжальных прэпаратаў пры «высокай тэмпературы» і інш.) Яна можа ўжывацца ў дадатак да этыятропнай і патагенетычнай тэрапіі.
    Сімптаматычная тэрапія пры немагчымасці радыкальнага лячэння (тэрмінальная стадыя анкалагічнага захворвання і інш.) ажыццяўляецца ў рамках спектра лячэбна-сацыяльных мерапрыемстваў, званага паліятыўнай дапамогай.

Кансерватыўнае лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кансерватыўнае (нехірургічнае) лячэнне (уласна, тэрапія) ажыццяўляецца хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі метадамі.

Хімічныя і біялагічныя метады[правіць | правіць зыходнік]

Хімічныя і біялагічныя метады з'яўляюцца асноўнымі кансерватыўнымі спосабамі ўздзеяння на хворы арганізм. Да іх ліку адносяцца:

і іншыя, больш рэдкія, метады.

Фізічныя метады[правіць | правіць зыходнік]

Да фізічных кансерватыўных метадаў лячэння адносяцца фізіятэрапія, масаж і лячэбная фізкультура, гідратэрапія. У большасці выпадкаў гэтыя метады з'яўляюцца дапаможнымі. Фізіятэрапеўтычныя метады складаюцца з уздзеянні на арганізм з дапамогай электрамагнітных і гукавых выпраменьванняў:

Хірургічнае лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Хірургічнае лячэнне фармальна выходзіць за рамкі ўнутранай медыцыны (тэрапіі). Ужываецца ў выпадку немагчымасці ці нізкай эфектыўнасці кансерватыўнага лячэння.

Тым не менш, тэрапію нельга лагічна супрацьпастаўляць хірургіі, паколькі хірургічнае ўмяшанне гэта прыватны выпадак лячэння (тэрапіі), які павінен ужывацца тады, калі гэта неабходна з пункту гледжання тэрапеўтычнай праграмы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]