Вуліца шэйха Зайда

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Від на вуліцу Шэйха Зайда ў 2006 годзе
Вуліца ў 2007 годзе
Від вуліцы ўначы

Вуліца шэйха Зайда (араб.: : شارع الشيخ زايد, англ.: Sheikh Zayed Road) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Дубай, названая ў гонар шэйха Зайда ібн Султан ан-Нахаяна.

Вуліца праходзіць праз увесь горад уздоўж узбярэжжа, яна з'яўляецца часткай найбуйнейшай у ААЭ шашы E 11. У Дубаі яна носіць імя шэйха Зайда ад мяжы з Абу-Дабі да вуліцы шэйха Рашыда (Sheikh Rashid Road). Даўжыня вуліцы 55 км. Да пашырэння ў 1993—1998 гадах звалася Defence Road (Вуліца Абароны)[1]. Уздоўж вуліцы на значный яе працягласці праходзіць чырвоная галіна Дубайскага метрапалітэна.

Вуліца мае на большай частцы 12 палос для руху аўтамабіляў. Рух па вуліцы платны, усе ўезды і выезды абсталяваны сканарамі, якія здымаюць з машын плату ў памеры 4 дырхама (каля 1$), але не больш за 24 дырхам у дзень[2].

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы шэйха Зайда размешчаны шматлікія вядомыя небаскробы Дубая:

гандлёвыя цэнтры:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 25°13′07″ пн. ш. 55°16′48″ у. д. / 25.218611° пн. ш. 55.28° у. д. (G) (O) (Я)