Вусатыя кіты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вусатыя кіты | |||
Блакітны кіт
|
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Падтып: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Падатрад: |
Вусатыя кіты |
||
| Навуковая назва | |||
|
Mysticeti Flower, 1864 |
|||
|
|
|||
Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.
Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы развіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзёснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.
Выдзяляюцца 3 сямествы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сейвал, фінвал, грэнландскі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.
Пашыраны ў Сусветным акіяне. Мігруюць.
Нешматлікія. Колькасць скарачаецца.
