Выбаргскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Замак
Выбаргскі замак
фінск.: Viipurin linna, шведск.: Wiborgs slott
Vyborg 06-2012 Castle 01.jpg
Каардынаты: 60°42′57″ пн. ш. 28°43′44″ у. д. / 60.715833° пн. ш. 28.728889° у. д. (G) (O) (Я)60°42′57″ пн. ш. 28°43′44″ у. д. / 60.715833° пн. ш. 28.728889° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Расія
Горад Выбарг
Заснавальнік Торгільс Кнутсан
Першае згадванне 1293
Дата заснавання 1293
Будаўніцтва 12931894 гады
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 4710055000№ 4710055000

Выбаргскі замак — замак у Выбаргу, адзін з самых старажытных помнікаў фартыфікацыйных збудаванняў горада. Адзіны замак на тэрыторыі Расіі Выбаргскі замак[1].

На невялікім востраве каля берага ў 13 стагоддзі была пабудавана вежа замка, якая атрымала назву ў гонар караля Нарвегіі і Хрысціцеля Скандынавіі Олафа Святога. Па памерах была самай вялікай вежай у Скандынавіі таго часу.

У 1293 і 1322 гадах замак штурмавала войска наўгародцаў, але беcпаспяхова. У сярэдзіне 15 стагоддзя намеснік караля Карл Кнутсан Бундэ выдаткаваў значныя сродкі на рэканструкцыю замка, пабудаваў палаты, новыя вежы і г.д. На паўвостраве насупраць замка паўстала паселішча, якое стала пасля горадам. Пры новым намесніку горад таксама абнеслі сценамі з дзясяткам вежаў. Адна з вежаў захавалася па сённяшні дзень.

У 1556 г. замак наведаў кароль Швецыі Густаў Ваза і гэта падштурхнула да перабудовы састарэлых умацаванняў. У 1564 годзе данжон надбудавалі да сямі паверхаў. Ніжнія яго часткі з гранітных блокаў, верхнія — з цэглы. У 2-й палове 17 ст. у паўночна-заходняй частцы замкавага двара пабудавалі каменныя казармы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]