Вярхоўны галоўнакамандуючы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вярхоўны галоўнакамандуючы — найвышэйшая службовая асоба Узброеных сіл дзяржавы (кааліцыі дзяржаў або аб’яднаных узброеных сіл), якая сцвярджае ваенную дактрыну краіны і прызначае Вярхоўнае камандаванне.

Ва ўсіх краінах, якія маюць Узброеныя Сілы гэтую пасаду займае, як правіла, кіраўнік краіны (прэзідэнт, прэм'ер-міністр і да т.п.). Гэта палажэнне звычайна замацоўваецца ў канстытуцыях адпаведных дзяржаў або статутных дакументах ваенных блокаў.