Вяртэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вярцеп)
Вярцепныя лялькі з экспазіцыі Дзяржаўнага музея тэатральнага, музычнага і кінамастацтва Украіны. У цэнтры — фарфоравы арыгінал 18 ст.

Вярцеп (батлейка, укр.: вертеп) — старадаўні перасоўны беларускі[1] і ўкраінскі[2] лялечны тэатр, дзе ставілі рэлігійныя і свецкія (пераважна жартоўныя і іранічныя) п'есы. Украінскі вярцепны тэатр — самабытная з'ява ў развіцці тэатральнай культуры краіны.

Украінскі вярцеп вядомы з 17 стагоддзя. Свецкая частка прадстаўлення паклала пачатак украінскай камедыі 19 стагоддзя.

Вярцепны лялечны тэатр меў форму двухпавярховай драўлянай скрыні. На другім паверсе паказвалі калядную драму; на першым — механічна прывязаную да яе сатырычна-бытавую інтэрмедыю. Першая, калядная, частка вярцепа, якую называлі «святы», мела больш-менш стабільную кампазіцыю, затое другая змянялася ў залежнасці ад мясцовых умоў, здольнасцяў і дасціпнасці вярцепніка.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Віталій Жайворонок. Знаки української етнокультури: Словник-довідник. / Національна Академія Наук України Інститут мовознавства імені О. О. Потебні. — К.: «Довіра», 2006. ISBN 966-507-195-5 (с.:77)