Тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэатр

Тэатр (грэч. θέατρον — «месца для відовішчаў», потым — «відовішча», ад грэч. θεάομαι — гляджу, бачу) — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з'яўляецца сцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад публікай.

Асноўныя рысы[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр гарманічна аб'ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва — літаратуру (у форме драмы), музыку, харэаграфію, дэкаратыўнае мастацтва. Твор сучаснага тэатра — спектакль — ствараецца на аснове драматычнага ці музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумай рэжысёра і пад яго кіраўніцтвам сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў, дэкаратараў, сцэнографаў і інш. Спецыфіка тэатра патрабуе эмацыянальна-духоўнага адзінства акцёраў і гледачоў, наяўнасці агульных інтарэсаў паміж стваральнікамі спектакля і публікай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр з'яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва. Генезіс тэатральнага мастацтва быў цесна звязаны са старажытнымі святамі, абрадамі, звычаямі, рытуаламі (прычым яшчэ дахрысціянскага, язычніцкага паходжання). Значны ўплыў на станаўленне і развіццё еўрапейскага тэатральнага мастацтва аказаў тэатр Старажытнай Грэцыі (пастаноўкі трагедый Эсхіла, Сафокла, Еўрыпіда, камедый Арыстафана і інш.). У 5 ст. да н.э. узнік мім. Носьбітамі народнага тэатральнага мастацтва былі еўрапейскія вандроўныя акцёры — гістрыёны, жанглёры, скамарохі. Пашыранымі жанрамі сярэднявечнага тэатра былі міракль і містэрыя. З эпохі Адраджэння тэатр стаў літаратурным (драмы У. Шэкспіра, М. Сервантэса, П. Кальдэрона і інш.), пачалі адасабляцца яго розныя віды — опера, пазней балет, аперэта. Развілася аўтарская рэжысура, узніклі шматлікія прыдворныя тэатры.

Новы пад'ём тэатра звязаны з распаўсюджаннем класіцызму (драматургія П. Карнеля, Ж. Расіна, Ж.-Б. Мальера). У другой палове 18 ст. тэатр стаў выразнікам ідэй Асветніцтва. У першай палове 19 ст. узнік сімвалізм (М. Метэрлінк, Э. Верхарн і інш.). У 20 ст. тэатральнае мастацтва вызначалася ўзнікненнем і плённым развіццём новых кірункаў і стыляў (экспрэсіянізм, дадаізм, сюррэалізм і інш.), пошукамі новых метадаў і сродкаў мастацкага самавыяўлення. Адной з найбольш важных асаблівасцей тэатра стала тое, што менавіта рэжысёр (а не акцёр і не аўтар п'есы, як у ранейшыя стагоддзі) пачаў адыгрываць вядучую ролю. Сярод буйнейшых тэатральных рэжысёраў — Б. Брэхт, К. Станіслаўскі, У. Мейерхольд, П. Брук, М. Бежар, Е. Гратоўскі і інш.

Разнавіднасці тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6