Вячаслаў Аркадзевіч Такарэўскі
Вячаслаў Аркадзевіч Такарэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік |
Дата нараджэння | 7 верасня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Вячаслаў Аркадзевіч Такарэўскі (нар. 1948) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2004)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара-рамонтніка завода «Гомсельмаш». З 1967 па 1969 гады служыў у шэрагах Савецкай Арміі[1].
У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». З 1975 па 1987 год працаваў у будаўнічых арганізацыях Гомельскай вобласці (майстар, прараб, галоўны інжынер, начальнік)[1].
Працоўную дзейнасць у Гомельскім раёне Вячаслаў Аркадзевіч пачаў у 1987 годзе на пасадзе намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве калгаса «1 Мая». Чатырнаццаць гадоў працаваў намеснікам старшыні Гомельскага райвыканкама, трыццаць чатыры гады (станам на 2001 год) узначальвае будаўнічую галіну раёна[1].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Неаднаразова абіраўся дэпутатам абласнога і раённага саветаў дэпутатаў. З’яўляецца членам Гомельскага раённага Савета ветэранаў і членам Савета старэйшын Гомельскага раёна[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
За высокія паказчыкі ў рабоце Вячаславу Аркадзевічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь», узнагароджаны нагруднымі знакамі Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве» і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь «Ганаровы будаўнік», райвыканкама, ДП «Гомельскае абласное УКБ»[1].
Рашэннем Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лістапада 2021 г. № 317 Такарэўскаму Вячаславу Аркадзевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Супрацоўнікі Гомсельмаша
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Будаўнікі Беларусі
- Будаўнікі СССР
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Гомельскага раённага Савета дэпутатаў
- Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна