Гомельская вобласць
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | Вобласць |
| Уключае | 21 раён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Гомель |
| Вялікія гарады | Гомель Мазыр Рэчыца Светлагорск Жлобін |
| Старшыня аблвыканкама | Уладзімір Андрэевіч Дворнік |
| Старшыня абласной рады дэпутатаў | Марыя Андрэеўна Бондар |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
| Насельніцтва (2009) |
1440,7 млн чал. (1-е месца) |
| Шчыльнасць | 38 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 84,2%, рускія — 11,0%, украінцы — 3,3%, яўрэі — 0,4%, палякі — 0,2%, іншыя — 0,9% |
| Плошча | 40,4 тыс. км² (1-е месца) |
![]() |
|
| Код ISO 3166-2 | BY-HO |
| Код аўта. нумароў | 3 |
| Афіцыйны сайт | |
Гомельская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Найвялікшая з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва. Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 г.. Падзяляецца на 21 раён.
У 1984 г. на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1995 г. колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.
[правіць] Прырода
Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.
Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.
Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.
Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70%) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода - хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
[правіць] Насельніцтва
Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1995 — 1594,2 тыс.
- 2003 — 1516,1 тыс.
- 2006 — 1476 тыс.
- 2009 — 1440,7 тыс.[1].
- 2011 — 1432,3 тыс.[2].
Гарадское насельніцтва:
- 2003 – 69,8%
- 2008 – 71,7%
Найбольшыя гарады: Гомель (481,3 тыс. чал.), Мазыр (111,4), Жлобін, Рэчыца, Светлагорск.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы - 84,2%, рускія - 11,0%, украінцы - 3,3%.
[правіць] Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.
Большая частка тэрыторыі вобласці забруджана радыёнуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
[правіць] Сімволіка
Зноскі
- ↑ Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
- ↑ Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011
[правіць] У Сеціве
- Гомельская вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцяў
- Навіны Гомеля і Гомельскай вобласці
- Фотаздымкі архітэктурных помнікаў і краявідаў Гомельскай вобласці
- Светлагорск - рэгіянальны партал
| Адміністрацыйны падзел Гомельскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Акцябрскі • Брагінскі • Буда-Кашалёўскі • Веткаўскі • Гомельскі • Добрушскі • Ельскі • Жлобінскі • Жыткавіцкі • Калінкавіцкі • Кармянскі • Лельчыцкі • Лоеўскі • Мазырскі • Нараўлянскі • Петрыкаўскі • Рагачоўскі • Рэчыцкі • Светлагорскі • Хойніцкі • Чачэрскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання |
Гомель | |
