Вікіпедыя:Гаджэты/HotCat
З пляцоўкі Вікіпедыя.
HotCat — гаджэт, прызначаны для хуткай рэкатэгарызацыі старонак пры дапамозе JavaScript. Пасля яго актывацыі (у настаўленнях удзельніка за гэта адказвае опцыя ужыць HotCat для дадання, змены або выдалення катэгорый), у ніжняй частцы артыкулаў з'яўляюцца спасылкі (±) і (-) для змены і выдалення, адпаведна, а таксама (+) у канцы спіса катэгорый для дадання новай.
Версія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпедыі, знаходзіцца па наступнай спасылцы: MediaWiki:Gadget-HotCat.js.