Віленскі пасад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Віленскі пасад — гістарычны раён Магілёва, прымыкаў з паўночна-заходняга боку да Шклоўскага пасада. Слаба вывучаны ў археалагічным плане. Культурны пласт ад 0,4—0,6 да 1,2 м. Найбольш раннія знаходкі — кераміка другой паловы XVI ст., цэгла-пальчатка, фрагменты зялёнапаліванай каробчатай кафля XVII ст. Назвы вуліц Віленскага пасада — 1-я і 2-я Кавальскія, Пушкарэвічаўскі завулак, якія захаваліся да канца XIX ст. нязменнымі, дазваляюць выказаць меркаванне, што яго паўноўчная частка была заселена кавалямі і гарматнікамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]