Горад Магілёў
| Горад
Магілёў
Гарадская ратуша
|
Магілёў (руск.: Могилёв) — горад абласнога падпарадкавання ва ўсходняй частцы Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Магілёўскага раёна і Магілёўскай вобласці. Порт на р. Днепр. У 201 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Оршу, Асіповічы, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш. Насельніцтва 367,7 тыс. чал. (2006), трэці паводле колькасці пасельніцтва горад краіны.
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 14 ст. у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх». У познім Віцебскім летапісе згадваецца пад 1267 годам, як горад нібыта залежны ад віцебскіх князёў, таксама паведамляецца аб заснаванні горада галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам ад якога нібыта горад атрымаў сваю назву, але гэтыя звесткі неверагодныя. Верагодна, што горад заснаваны ў 2-ой пал. 14 ст., больш ранняга матэрыялу археалагічныя даследаванні не выявілі, на месцы будаўніцтва першага замка будаўнікамі быў выяўлены вялікі старажытны грунтавы могільнік, верагодна адсюль пайшла назва горада — Магілёў. У кан. 14 — пач. 15 ст. належаў Ядзвізе, жонцы караля і вял.кн. Ягайла. Горад быў адным з важных пунктаў на гандлёвых шляхах, што вялі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. У 1561 атрымаў права на самакіраванне (войтаўства). У 1577 — магдэбургскае права і герб. У 16 ст. Магілёў часта быў арэнай баявых дзеянняў у войнах Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, асабліва ў Лівонскую вайну (1558—1583). Нягледзячы на войны і разбурэнні горад рос і развіваўся, у кан. 16 ст. паводле гаспадарчага значэння быў другім у ВКЛ (пасля Вільні); да сяр. 17 ст. — адзін з найбольшых гарадоў ВКЛ (у 1604 горад налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў[3]), меў права на правядзенне 2 кірмашоў у год. У кан. 16 — пач. 17 ст. горад быў месцам напружанай рэлігійнай і сацыяльнай барацьбы (Гл.далей: Магілёўскія паўстанні, Магілёўскія брацтвы). У кан. 16—18 ст. — найбуйнейшы цэнтр праваслаўя ў ВКЛ. У 1632 заснаваная адзіная тады ў ВКЛ Магілёўская праваслаўная дыяцэзія. У 1661 кароль Ян Казімір Ваза надаў гораду новы герб. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пацярпеў у 1708 ад расійскіх войскаў, быў цалкам спалены.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Магілёўскай губерні, з 1773 — цэнтр Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. У 1781 зацверджаны новы герб горада. Падчас вайны 1812 заняты французскімі войскамі. У 1902 праз горад пракладзеная Пецярбургска-Адэская чыгунка. Падчас 1-й сусветнай вайны ў Магілёве нахадзілася стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі (1915—1917). У 1918 акупіраваны польскімі легіянерамі, затым германскімі войскамі, у тым жа годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, якая, аднак, не змагла супрацьстаяць сілам Чырвонай Арміі. У 1919 заняты войскамі Савецкай Расіі, у 1919—1925 — павятовы цэнтр Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 цэнтр Магілёўскай акругі і Магілёўскага раёна, з 1938 цэнтр Магілёўскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны створана Магілёўскае народнае апалчэнне, якое ўдзельнічала ў абароне Магілёва. У ліпені 1941 акупіраваны, акупантамі створаныя Лупалаўкі лагер смерці, гета ў раёне Дубравенкі, перасылвачны лагер для ваеннапалонных. Загінула 70 тыс. чал. У Магілёве дзейнічала падполле. Горад вызвалены ў чэрвені 1944 войскамі 2-га Беларускага фронту падчас Магілёўскай аперацыі. Адбудаваны ў пасляваенныя гады.
[правіць] Эканоміка
Буйны прамысловы цэнтр. Дзейнічае больш 60 прадпрыемстваў машынабудавання, металаапрацоўкі, металургіі (Магілёўскі аўтамабільны завод ім. С. Кірава, завод «Магілёўліфтмаш», Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш», завод «Электрарухавік», металургічны завод), хімічнай («Магілёўхімвалакно»), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Горад здаўна вядомы як буйны цэнтр рамёстваў і мастацкіх промыслаў.
Магілёў — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Магілёў», «Турыст», «Космас-Корт», «Кім», «Ліра», «Севяранка», «Сігнал», гасцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».
Таксама створана СЭЗ Магілёў.
[правіць] Транспарт
Недалёка ад горада размешчаны аэрапорт Магілёў.
[правіць] Культура
Магілёўскі музей этнаграфіі, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, Магілёўскі абласны мастацкі музей, Магілёўскі мастацкі музей В. Бялыніцкага-Бірулі, УК "Музей гісторыі Магілёва".
Тэатры: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёўскі абласны тэатр лялек. З 1990-х у Магілёве праводзяцца міжнародныя фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», эстрадны «Залаты шлягер» і інш.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Магілёўскі Мікольскі жаночы манастыр, дзе дзейнічае Святочны хор Свята-Міколаўскага жаночага манастыра
- Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў
- Магілёўскі Станіславаўскі касцёл
- Магілёўская Барыса-Глебская царква
- Магілёўскі архірэйскі палац
- Магілёўскі чыгуначны вакзал
- будынак Магілёўскага акруговага суда
- будынак Магілёўскага банка
- будынак Магілёўскай жаночага епархіяльнага вучылішча
- будынак Магілёўскага крэдытнага таварыства
- будынак Магілёўскай гарадской управы
- будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута
- будынак Магілёўскай духоўнай семінарыі
- Магілёўскі фарны касцёл
- Магілёўская ратуша
[правіць] Вядомыя асобы
- Ігнат і Томаш Іяўлевічы (17 ст.), педагогі і пісьменнікі
- Леанід Ісаакавіч Мандэльштам, фізік
- Мікалай Судзілоўскі, рэвалюцыянер, навуковец
- Ота Шміт, навуковец, матэматык, астраном, географ, дзяржаўны дзеяч, акадэмік
- Матэст М. Агрэст, этнограф, матэматык
- Леў Палугаеўскі, міжнародны грасмайстар па шахматах
- Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёра
- Ірына Дарафеева
- Алёна Беланожка
- Андрэй Рыбакоў
- Барыс Маісееў
- Аляксей Бацюкоў
- Віталь Рыжкоў
- Рыгор Саламонавіч Бярозкін
- Вацлаў Федаровіч
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў
- Эдуард Валасевіч
- Сяргей Каспараў
- Л. А. Палугаеўскі (1934—1995) — савецкі шахматыст, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд
[правіць] Гарады-пабрацімы
Габрава (Балгарыя)
Крагуевац (Сербія)
Пенза (Расія)
Тула (Расія)
Керч (Украіна)
Вілербан (Францыя)
Бардэёў (Славакія)
Клайпеда (Літва)
Улацлавак (Польшча)
Айзенах (Германія)
Звянігарад (Расія)
Сумгаіт (Азербайджан)
Бранск (Расія)
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
- ↑ Збор помнікаў, С.44.
[правіць] Літаратура
- (Збор помнікаў) В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]. — С.44—50.
[правіць] У Сеціве
- Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў Магілёве
- Старонка навін «Наш Магілёў»
- Рэгіянальны партал «Магілёў»
- Грамадскае аб'яднанне «Лекарскі саюз» (горада)
- ЖЖ-суполка «Жывы Магілёў»
- TipTown. Падзеі ў Магілёве
- «Свабодны Магілёў», незалежныя навіны Магілёва