Вісентэ Кардуча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісентэ Кардуча
Фатаграфія
Дата нараджэння 1576
Месца нараджэння
Дата смерці 1638[1][2][…]
Месца смерці
Род дзейнасці мастацтвазнавец, мастак
Мастацкі кірунак жывапіс барока[d]
Уплыў на Felix Castello[d] і Франсіска Фернандэс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісентэ Кардуча, таксама Вінчэнца Кардучы (Vincenzo Carducci, або Carducho; 1576—1638) — іспанскі жывапісец італьянскага паходжання, брат і вучань Барталамэ Кардуча.

Вісентэ Кардуча нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1576 годзе (па іншых дадзеных — у 1578) і яшчэ ў дзяцінстве перасяліўся ў Іспанію разам са сваім братам, якому да самай яго смерці дапамагаў у працы. Падобны па манеры пісьма ў сваіх першапачатковых працах са сваім братам, Вісентэ неўзабаве набыў самастойнасць і далучыўся да натуралістычнага кірунку іспанскага мастацтва.

Галоўная яго праца — 54 карціны паводле эпізодаў з жыцця святога Бруна і картэзіянскіх манахаў, напісаныя для картэзіянскага манастыра ў Паўлары (цяпер у музеі Фамента ў Мадрыдзе). У Эрмітажы знаходзіцца яго «Відзеж святога Антонія Падуанскага» (№ 412).

  1. Vicente Carducho // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vincente Carducho // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.