Італія
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Італія — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Афіцыйная назва — Італьянская Рэспубліка.
Змест |
[правіць] Агульная характарыстыка
Італія працягваецца з паўночных Альпаў, амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыцы, ствараючы, такім чынам лінію, даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардзінія і Сіцылія, а таксама і мноства маленькіх востраваў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія востравы, паўночней Сіцыліі; востравы Пэнтэлерыя, Ліноза, Ламп'ёнэ і Лампедуза, паміж Сіцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 1954—1971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Трыест з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі ёсць Рым.
Мадэрная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла ІІ. Дагэтуль, Італія складалася з шматлікіх і незалежных дзяржаваў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Раманья, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П'емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вале-д’Аоста і Венета. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частке краіны: Абруца, Лацыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатніх два рэгіёны, гэта астравы Сіцылія і Сардзінія. Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі і сучасная Італія з'яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідэраў Еўрапейскага Звязу.
[правіць] Насельніцтва
Італія — гэта краіна з аднымі з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва ў Еўропе. Найбольш высокая шчыльнасць складае 200 чалавек на 1 км². у Паўночна-Італьянскай раўніне, узбярэжжы Лігурыі, паўночнай Таскане. Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыі да скарачэння. У 1970 г. прырост склаў 4,4 %, а ў 1990 — ужо 0,5 % Каля ¾ насельніцтва жывуць у местах. Найбольшым местам Італіі з'яўляецца Рым, Мілан, Неапаль і Турын маюць больш чым 1 млн мяшчанаў. Іншыя вялікія месты гэта Генуя, Палерма, Балонья, Фларэнцыя, Катанія і Венецыя. Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26.5 млн італьянцаў эмігрыравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргентыну і Бразілію і толькі 6 млн вярнулісь. Пасля Другой Сусветнай вайны, мноства з'язджала на працу ў іншыя еўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Германію і Швейцарыю і толькі 25 % вярнулісь. З 80-х гг. эміграцыя спынілась і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыцы, Албаніі і Югаславіі, а пасля краху камуністычных рэжымаў Усходняй Еўропе, пачаўся прыток з краін Усходняй Еўропы. Італьянцы этнічна не гамагенны, што было выклікана працяглай гісторыі падзеленасці і міграцыі, і мноства псіхічных тыпаў прэзентуе папуляцыю. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёна і найбольш абасобленнай раманскай мовай з'яўляецца мова Сардзініі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы і на якой размаўляе 1.2 мільёна жыхароў Сардзініі. Фрыўльская, альбо Рэта-Раманская мова, на якой размаўляе 520.000 чалавек ў паўночна-заходнім рэгіёне Фрыўліі; Ладіна, Рэта-Раманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнціна-Альта-Адыджэ. Цалкам неітальянскай группай з'яўляюцца 260.000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнціна-Альта-Адыджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Тыроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі ды Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасцю 53.000 чалавек, якія жывуць у рэгіёне Фрыўліі і Венецыі-Джуліі. Ізаляванымі групамі з'яўляюцца грэчаскія камунны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калабрыі (на поўдні краіны); албанскія калоніі ў Сіцыліі і Калабрыі; серба-харваты ў Молізе; і франкамоўныя группы ў Аосце, на поўначы краіны. Амаль 90 % італьянцаў з'яўляецца Рыма-каталікамі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Латэранскаму каншахту, паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 года і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180.000 чалавек, колькасць яўрэяў складае прыкладна 35.000. Таксама дзейнічае Праваслаўная царква Італіі.
[правіць] Адукацыя і здароўе
Італьянская адукацыя вольная і дзеці вучацца з 6 да 14 год. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая з'яўляецца градуіраванай і могуць скончыць яе ў класічнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо разнастайныя тэхнічныя школы, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафесіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ў універсітэты. Галоўныя ўніверсітэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Неапалі, Мілане, Балонье, Турыне і Палерма. У г. Дуіно (камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны каледж міжнароднай супольнасці.
Італьянская адукацыя здзейсніла вялікі прагрэсс у ХХ ст. У 1930 гг. толькі 20 % насельніцтва ведалі грамату. Сёння безграматнасць цалкам зліквідавана на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сістэма працягвае пакутаваць ад недахопу фінансавання і недахопаў самой сістэмы і не гледзячы на прадпрымаемыя ўрадам крокі, адукацыйная сістэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёна. Сістэма аховы здароў'я ў Італіі платная, але якасць аказваемай медыцынскай дапамогі зноў залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў трымаюць разнастайныя Каталіцкія Ордэны. Узровень смяротнасці пайшоў уніз пачынаючы з 70-х гг. і зараз ён амаль дасягнуў сярэднееўрапейскага ўзроўня.
[правіць] Культурныя інстытуты
Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыццё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаёцца Акадэмія дэі Лінцэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Святога Лукі па мастацтвам, заснаваная ў ХІV ст. Фларэнтыйская Акадэмія Нацыонале дэлла Круска (1582) навучае псіхалогіі, лексікаграфіі і граматыцы. Нацыянаяльная Акадэмія Святой Чічіліі па музыке, заснавана ў Рыме ў 1566 г.. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізіцы і натуральным навукам, з'яўляецца Нацыянальны Даследчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай з'яўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 г. у Фларэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кнігаў. Рымская Віктора Імануіла ІІ Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка з 2.8 млн дакументаў і Цэнтральны Дзяржаўны архіў са 120.000 дакументаў.
Большасць музеяў і галерэяў мастацтва знаходзіцца ў вялікіх местах. Найбольш знакамітымі з'яўляюцца Палац Піцці, Уфіццы, і Нацыянальны Музей у Фларэнцыі. Таксама знакамітыя Галерэя Баргезе, Вілла Джулія, Капіталійскі Музей, і Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме; Акадэмія ў Венецыі. «Універсіта Італьяна пер Страньері», пабудаваны ў 1925 г. у Перуджыі выкладае курсы па гісторыі Італіі, італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.
[правіць] Эканоміка
| Характарыстыка | Значэнне |
|---|---|
| Тып краіны | ключавая высокаразвітая |
| ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ), млрд $, 2009 | 1756 |
| ВУП па ППЗ на душу насельніцтва, $, 2009 | 30200 |
| Тэмпы росту ВУП, % 2009 | -5,0 |
| Структура ВУП, %, 2009 | прамысловасць — 25,0; сельская гаспадарка — 2,1; сфера паслуг — 72,9 |
| Эканамічна актыўнае насельніцтва (ЭАН), млн. чал., 2009 | 24,95 |
| Структура занятасці ЭАН, %, 2005 | прамысловасць — 30,7; сельская гаспадарка — 4,2; сфера паслуг — 65,1 |
| Узровень беспрацоўя, %, 2009 | 7,5 |
| Каэфіцыент Джыні, 2006 | 32,0 |
| Узровень інфляцыі, %, 2009 | 0,6 |
| Прыбыткі бюджэту, млрд $, 2009 | 960,1 |
| Выдаткі бюджэту, млрд $, 2009 | 1068 |
| Знешняя запазычанасць, млрд $, 2008/2009 | 1060/не вызначана |
| Рост прамысловасці, %, 2009 | -12,0 |
| Асноўныя галіны прамысловасці | машынабудаванне, электратэхнічная, чорная металургія, хімічная, харчовая, лёгкая, керамічная |
| Вытворчасць электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2008 | 289,7 |
| Спажыванне электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2008 | 315,0 |
| Экспарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2008 | 3,431 |
| Імпарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2008 | 43,0 |
| Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2008 | 0,162 |
| Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2008 | 1,639 |
| Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2008 | 0,667 |
| Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2008 | 2,205 |
| Падцверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2009 | 406,5 |
| Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2008 | 9,255 |
| Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2008 | 84,88 |
| Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2008 | 0,21 |
| Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2008 | 76,86 |
| Падцверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2009 | 94,15 |
| Прадукцыя сельскай гаспадаркі | садавіна і гародніна, вінаград, бульба, цукровыя буракі, соя, алівы, пшаніца, ялавічына, малочныя прадукты, рыба |
| Асноўны кірунак сферы паслуг | турызм |
| Аб'ём агульнага экспарту, млрд $, 2009 | 369,0 |
| Асноўныя партнёры па экспарту, %, 2008 | ФРГ — 12,8; Францыя — 11,2; Іспанія — 6,6; ЗША — 6,3; Вялікабрытанія — 5,3 |
| Што экспартуецца | прадукцыя машынабудавання, высокаякасны тэкстыль і адзенне, машыны і камплектуючыя да іх, рухавікі, хімічная прадукцыя, прадукты харчавання, табака, каляровыя металы |
| Аб'ём агульнага імпарту, млрд $, 2009 | 358,7 |
| Асноўныя партнёры па імпарту, %, 2008 | ФРГ — 16,0; Францыя — 8,6; КНР — 6,2; Лівія — 4,6; Расія — 4,3 |
| Дэпазіты ў валюце і золатавалютныя рэзервы, млрд $, 31 снежня 2008/31 снежня 2009 | 104/не вызначаны |
| Нацыянальная валюта | еўра |
| Эканамічная карта |
[правіць] Урад
На рэферэндуме 2 ліпеня 1946 года, італьянцы адмовіліся ад манархіі і Італія стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымаліся з 22 снежня 1947 года і канчаткова была прынята 1 студзеня 1948 года. Згодна Канстытуцыі, заканадаўчая ўлада падпарадкавана 630 сябрам парламенту і 315 сябрам сената. Прэзідэнт рэспублікі абіраецца на 7-мі гадовы тэрмін шляхам галасавання на чарговай сэсіі парламенту і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінету міністраў, які фармаваўся з партый парламента, на чале з прэм'ер-міністрам, які фармалёва падпарадкоўваецца прэзідэнту краіны. У 20 рэгіёнах краіны абіраецца свой урад, які выконвае ўладу на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў — Фрыулі-Венецыя-Джулія, Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна-Альта-Адыджэ і Вале-д’Аоста маюць спецыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяў.
Асноўнымі палітычнымі партыямі ў Італіі з'яўляюцца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі з'яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністыя за рэформы) і Сацыялістая партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла вультраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з'яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неа-фашыстая Італьянскі Сацыяльны Рух.
[правіць] Узброеныя сiлы
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 13 красавіка 1992 года. У тым жа годзе ў Мінску адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць консульства Беларусі. У 1993 годзе консульства пераўтварылі ў пасольства.
У красавіку 1994 года ў Італіі пабываў з афіцыйным візітам старшыня ўраду Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб асновах эканамічных адносін. У маі 2004 года ў Італіі пабываў старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі.
У якасці дабрачыннасці італьянцы забяспечылі медыцынскім абсталяваннем лякарні ў Мінску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэнне і адпачынак дзяцей з зон, якія былі радыеактыўна забруджаныя. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненне датычна паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўлення было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і медыкаментамі, ажыццяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыццяўляюць прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з адхіленнямі псіхічнага развіцця.
У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемствы з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці.
У красавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Рыме са старшынёю італьянскага ўраду Сільвіё Берлусконі. Напрыканцы лістапада 2009 спадар Берлусконі наведаў Мінск і правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны.
Зноскі
- ↑ Новым прэм'ер-міністрам Італіі стаў Марыё Монці
- ↑ Monthly demographic balance: January–November 2010 (італ.) . ISTAT (2011-03-28). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 красавіка 2011.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 World Economic Outlook Database, October 2010. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 20 лютага 2011.
- ↑ Human Development Report 2010 (англ.) . United Nations (2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 лістапада 2010.
[правіць] Гл. таксама
