Віталь Антонавіч Таўкачоў
Віталь Антонавіч Таўкачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка, оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | М. А. Барысевіч |
Прэміі |
Віталь Антонавіч Таўкачоў (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізік. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1990).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Закончыў БДУ (1957). З 1957 г. у Інстытуце фізікі, з 1984 загадчык лабараторыі. У 1992—2007 загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 намеснік дырэктара Навукова-тэхнічнага цэнтра Дзяржзнака, з 2002 намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Дынаміка вярчальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавай фазе».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Распрацаваў тэорыю статыстычнага фарміравання фотафізічных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперыментальнага вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпрамянення і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха ў мнагаатамных малекул.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таўкачоў Віталь Антонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 610. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Акадэмік ТАЛКАЧОЎ Віталій Антонавіч: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Віталь Антонавіч Таўкачоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Таўкачоў Віталь Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»