Віталій Скамароўскі (нар. 30 снежня 1963, Бярдзічаў) — біскуп Луцкай дыяцэзіі.
Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю. 27 мая 1990 года атрымаў святарскае пасвячэнне, пасля чаго быў вікарыем у Бярдзічаве і пробашчам у Сумах, а з 2000 года па 2003 год — віцэ-рэктарам духоўнай семінарыі Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі.
У 2003 годзе Ян Павел II прызначыў яго дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі, а 12 красавіка 2014 года папа Францішак — біскупам луцкім[1].