30 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Снежань → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| 2013 | ||||||
30 снежня — трыста шэсцьдзесят чацвёрты (трыста шэсцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1667: Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор – асноўны цэнтр манетнай прамысловасці ВКЛ (існаваў з канца 15 ст.)
- 1922: Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
- 1956: Вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай
Нарадзіліся [правіць]
- 1788: Ота Кацэбу, расійскі падарожнік, географ (пам. 3.2.1846)
- 1865: Джозеф Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 18.1.1936)
- 1880: Антон Баначыч, беларускі спявак і педагог
- 1904: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (пам. 26.6.1941)
- 1928: Бо Дзідлі, амерыканскі музыка і спявак (пам. 2.6.2008)
Памерлі [правіць]
- 1591: Інакенцій IX, Папа Рымскі
- 1937: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны і культурны дзеяч (нар. 22.06.1888).
- 1957: Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч (нар. 24.4.1889)
- 1968: Тругве Лі, нарвежскі палітычны дзеяч, першы абраны Генеральны сакратар ААН (нар. 16.7.1896)
- 1984: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік і перакладчык (нар. 21.8.1906)
- 1994: Стэфан Вітажэнец, польскі пілот, ас-знішчальнік у Другую сусветную вайну (нар. 15.1.1908)
- 2006: Садам Хусейн, прэзідэнт Ірака