Галенне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Класічнае вільготнае галенне брытвай перад люстрам

Галенне (або брыццё) — адзін са спосабаў выдалення валасоў або дэпіляцыі, пры якім выдаляецца не ўвесь волас, а толькі бачная надскурная частка.

Мэты галення[правіць | правіць зыходнік]

  • касметычныя;
  • медыцынскія (падрыхтоўка да хірургічнай аперацыі або родаў, лячэнне скурных паразітарных захворванняў (педыкулёз) і г. д.);
  • рэлігійныя (выкананне рытуалу);
  • класавага падзелу (у старажытнай Грэцыі доўгія валасы на галаве былі сімвалам багацця і ўлады, а голеная галава - знакам нявольніцтва);
  • спартыўныя (плыўцы часам голяць галаву і грудзі для памяншэння трэння пры плаванні);
  • статутныя (галенне барады ў салдатаў і афіцэраў, галенне галоў салдатам-навабранцам, зняволеным і пацыентам псіхіятрычных бальніц);
  • пакарання і прыніжэння (напрыклад, у Францыі і ў Нідэрландах публічна галілі галовы жанчынам, якія ўступалі ў сексуальныя сувязі з нацысцкімі акупантамі падчас Другой сусветнай вайны);
  • спагады (многія людзі ў розных краінах, у асноўным у ЗША, голяць галаву ў знак падтрымкі хворых на рак, якім робяць хіміятэрапію);

культурныя (напрыклад, галенне галавы ў нефармальным маладзёжным асяроддзі).