Люстра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Люстра, люстэрка (ад іт. lustro[1]) — гладкая паверхня, прызначаная для адлюстравання святла (або іншага выпраменьвання). Найбольш вядомы прыклад — плоскае люстэрка.
Гісторыя [правіць]
Археолагі выявілі першыя, невялікія люстэркі з серабра, медзі або бронзы, якія адносяцца да бронзавага веку (напрыклад, тыпу сучасных індыйскіх люстэрак ручной працы en:Aranmula kannadi).
Пазней навучыліся рабіць люстэркі са шкла, наносячы на тыльны бок шкляной пласцінкі тонкі пласт серабра, золата ці волава. Найбольшую вядомасць атрымалі знакамітыя венецыянскія люстэркі, якія каштавалі гэтак дорага, што для іх куплі французскія арыстакраты часам былі вымушаны прадаваць цэлыя маёнткі.
Таксама для вытворчасці люстэркаў раней карысталіся абсідыянам.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.733
