Галоўны вакзал Прагі
Цэнтральны вакзал Прагі (чэшск.: 'Praha hlavní nádraží') з'яўляецца найбуйнейшым і найважнейшым чыгуначным вузлом Прагі і ўсёй Чэхіі. Ён быў упершыню адкрыты ў 1871 і названы ў гонар Франца Іосіфа I, імператара Аўстрыйскай імперыі. У часы Першай рэспублікі і з 1948 па 1953 года вакзал насіў імя Вільсана, прэзідэнта ЗША. Яго статуя была ўстаноўлена ў парку перад вакзалам, але пасля ўступлення ЗША ў вайну, 11 снежня 1941 года была знішчана фашысцкімі акупантамі. Станцыя ў стылі мадэрн была выбудавана паміж 1901 і 1909 гадамі па праекце чэшскага архітэктара Іосіфа Фанты, у баку ад старой станцыі у стылі неарэнесанс. Пасля вакзал пашырыўся за кошт пабудовы ў 1971—1979 гадах новага будынка, які ўключае станцыю метро. У выніку будаўніцтва была забудавана значная частка парку, а гістарычны будынак ў стылі неа-рэнесанс апынуўся недаступным для прагляду з боку аўтадарогі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галоўны вакзал Прагі