Чэхія
|
|||||
| Дэвіз: «Pravda vítězí (руск.: «Ісціна радуецца»)» |
|||||
| Гімн: «Kde domov můj» | |||||
| Дата незалежнасці | 1 студзеня 1993 (ад распада Чэхаславакіі) | ||||
| Афіцыйная мова | чэшская | ||||
| Сталіца | Прага | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Прага, Брно, Острава, Пльзень | ||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Мілаш Земан Петр Нечас |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
115-я ў свеце 78 866 км² 2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
▲10 532 770[1] чал. (78-я) 133 чал./км² |
||||
| ІРЧП (2011) | ▲ 0,865[2] (вельмі выс.) (27-ы) | ||||
| Валюта | Чэшская крона (CZK, код 203) |
||||
| Інтэрнэт-дамен | .cz | ||||
| Тэлефонны код | +420 | ||||
| Часавы пояс | +1, летом UTC +2 | ||||
Чэшская рэспубліка (або Чэхія) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.
Змест |
Назва краіны [правіць]
Афіцыйная назва краіны — Чэшская рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе — Cesko.
Гісторыя [правіць]
Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У эпоху Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны Маркамані і Куадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.
У VII ст. франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьбе супраць авараў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У VIII ст. на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя т.зв. Вялікае Маравіі.
У канцы IX ст. з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пржамысловічаў. У Сярэднявеччы яно адыгрывала важную ролю ў палітыцы дзяржаў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.
У канцы 19 стагоддзя у Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння.
Пасля Першай сусветнай вайны была ўтвораная незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас Другой сусветнай вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які адыгрываў ролю Рэйхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйху. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі.
У 1945—1946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.
Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітычнай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам». Аднак савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 года з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву «Пражскае вясны».
У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію.
У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза.
Геаграфія [правіць]
Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі — гару Снежка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рака тут — Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.
Дэмаграфія [правіць]
Да 2001 года назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны — −0,1 %.
Склад насельніцтва [правіць]
Гл. таксама Яўрэі ў Чэхіі Большасць насельніцтва ёсць чэхамі — каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (цыганы), палякі, яўрэі.
Рэлігія [правіць]
Згодна з перапісам 2001 году, большасць насельніцтва Чэхіі — атэісты (59 %), 26 % — каталікі, 2,5 % — пратэстанты.
Дзяржаўны лад [правіць]
Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.
Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, Грамадзянская дэмакратычная партыя — 53, кансерватыўная партыя TOP 09 — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «Грамадскія справы» — 24.
Зброя і войска [правіць]
Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % СУП.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Сталіца — (hlavní město) — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.
Спіс краёў:
- Прага
- Сярэднячэшскі край
- Паўднёвачэшскі край
- Плзеньскі край
- Карлаварскі край
- Усцецкі край
- Ліберэцкі край
- Кралавеградэцкі край
- Пардубіцкі край
- Оламаўцкі край
- Мараўскаслезскі край
- Паўднёвамараўскі край
- Злінскі край
- Высачына
Эканоміка [правіць]
Чэшская эканоміка — рыначная, адная з найбольш стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 2000—2001 гг. быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.
Рост СУП у 2005 годзе склаў — 6,0 %, інфляцыя — 1,9 %
Гл. таксама [правіць]
- Беларуска-чэшскія адносіны
- Роберт Герсуні
- Вёска Бенеціцэ
- Жан Батыст Гаспар Дэбюро
- Горад Летаград
- Горад Табар
- Генрых Ігнац Франц фон Бібер
- Горад Крупка
- Алімпійскі камітэт Чэхіі
- Плешнэ возера
- Алаіс Ірасек
- Горад Фрыдлант-на-Остравіцы
- Рака Йіглава
Спасылкі [правіць]
Зноскі
