Гальштучнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гальштучнік
Charadrius hiaticula tundrae Varanger.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius hiaticula (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176504
NCBI   371911
EOL   1049341
Charadrius hiaticula

Гальштучнік, або Зуёк вялікі[1] (Charadrius hiaticula) — птушка роду зуйкі (Charadrius) з сямейства ржанкавых (Charadriidae).

Невялікая птушка, крыху буйнейшая за вераб'я, трапляецца на пясчаных або галечнікавыя участках на берагах рэк, азёр і мораў. Пералётная птушка. На Беларусі рэдкі від, адзначана на водмелях і берагах Дняпра, Прыпяці і Сажа.

Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела белы, на валлі ёсць папярочная паласа чорнага колеру, якая нагадвае гальштук (ад чаго птушка і атрымала сваю назву). Цемя чарнявае, лоб белы, абмежаваны знізу чорнай паласой, якая праходзіць праз вочы. Колер ног і пачатку дзюбы - памяранцава-жоўты. На ўнутраным баку крыла белая паласа, якую відаць у палёце.

Гняздо гальштучніка выглядае як невялікая рытвінка ў пяску, часам з валікам з каменьчыкаў. Самка адкладае 4 жаўтлявых з цёмнымі плямкамі яйкі.

Зноскі

  1. Гальштучнік, Зуёк вялікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.7