Гара Гелерт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Від на Будапешт з гары Гелерт

Геле́рт (венг.: Gellért-hegy) — гара (узгорак) вышынёй 235 м, з якой адкрываецца від на Дунай, у Будапешце (Венгрыя). З'яўляецца часткай 1-га і 11-га раёнаў Будапешта.

Гара была названа ў гонар Герарда Венгерскага (венг.: Sagredo Gellért) — каталіцкага святога, асветніка Венгрыі, забітага язычнікамі. На яе вяршыні знаходзіцца цытадэль(венг.) бел., з якой адкрываецца від на абодва бакі Дуная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі схілы гары Гелерт былі пакрыты вінаграднікамі. Раён Табан ля падножжа ўзгорка быў важным цэнтрам вінаробства ў Будзе. Паводле даных 1789 года, вінаграднікамі былі пакрыты 128 га на ўзгорку (і толькі 7,62 га былі выкарыстаны ў якасці пашаў)[1].

У 18 стагоддзі на вяршыні ўзгорка была пабудавана невялікая кальварыя, якая была адноўлена каля 1820 года. У велікодныя панядзелкі рэгулярна праходзілі працэсіі: людзі падымаліся па стромкай дарозе, якая вядзе да кальварыі, каб адсвяткаваць уваскрэсенне Хрыста[2].

Цытадэль была пабудавана пасля Венгерскага паўстання 1848—49 кіруючай дынастыяй Габсбургаў, з прычыны таго, што яна была галоўным, стратэгічным аб'ектам для абстрэлу як Буды, так і Пешта ў выпадку будучага паўстання.

Зноскі

  1. Eltűnt budai szőlők nyomában, in: Borbarát, 2007/3, p. 52
  2. Népszabadság Online: A vén Gellért-hegy oldalán…

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Каардынаты: 47°29′11″ пн. ш. 19°02′45″ у. д. / 47.486389° пн. ш. 19.045833° у. д. (G) (O) (Я)