Гара
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горы, участкі зямной паверхні, якія ўзняты над узроўнем мора вышэй за 500 м і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь на параўнальна кароткіх адлегласцях.
Горы бываюць нізкімі, сярэднімі і высокімі (па вышыні), складкаватымі, глыбавымі, складкавата-глыбавымі і вулканічнымі (па паходжанню).[1]
Горы займаюць 64% Азіі, 36% Паўночнай Амерыкі, 25% Еўропы, 22% Паўднёвай Амерыкі, 17% Аўстраліі і 3% Афрыкі. У цэлым 24% зямной поверхні прыходзіцца на горы. 10% усіх людзей жыве на тэрыторыі гор. У гарах бярэ свой пачатак большасць рэк Зямлі.
Зноскі
- ↑ Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X С.75.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфічнай тэрміналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
