Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гвоздзеў)
Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў
старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР
20 кастрычніка 1978 — 19 красавіка 1982
Папярэднік Піліп Коханаў
Пераемнік Анатоль Рэвут
1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ
6 кастрычніка 1969 — 20 кастрычніка 1978
начальнік Галоўпалессеводбуда
11 жніўня 1966 — 6 кастрычніка 1969
1-ы сакратар Езярышчанскага райкама КПБ
20 жніўня 1961 — 26 ліпеня 1962
2-і сакратар Дубровенскага райкама КПБ
6 кастрычніка 1959 — 20 жніўня 1961

Нараджэнне 18 студзеня 1931(1931-01-18) (93 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1981)
Дзейнасць эканоміка
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (нар. 18 студзеня 1931, Смаленск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1], вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1956 года. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 года 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 года парторг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 года намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадаранню, у 1966—1969 гадах начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР[1].

З кастрычніка 1969 года 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 года намеснік, з кастрычніка 1979 года 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 года старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР[1].

Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970 года, Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах, з 1980 года[1].

У 1982 годзе пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Дзяржплана СССР  (руск.)[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Гвоздев Виктор Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141-142. — 737 с.
  2. а б Гвоздев, Виктор Александрович Архівавана 4 красавіка 2022. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 3. — Мінск, 1971.
  • Проблемы развития межхозяйственной кооперации и повышения ее экономической эффективности : (по материалам Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Гвоздев Виктор Александрович. — Москва, 1981.
  • Каталог кандидатских и докторских диссертаций, поступивших в Государственную библиотеку СССР им. В. И. Ленина и Государственную центральную научную медицинскую библиотеку. Вып. 5. ― Москва, 1982.