Дубровенскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Дуброўна |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 78,41 %, руская 20,9 % Размаўляюць дома: беларуская 31,3 %, руская 60,82 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
16 974 чал.[1] (19-е месца) |
| Шчыльнасць | 13,58 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 93,72 %, рускія — 4,94 %, іншыя — 1,34 %[1] |
| Плошча | 1 249,70[2] км² (19-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Дубровенскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Падзелены на 9 сельскіх саветаў.
Змест |
[правіць] Геаграфічнае становішча
Размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім і Лёзненскім раёнамі Віцебскай вобласці, Горацкім раёнам Магілёўскай вобласці, Краснінскім і Руднянскім раёнами Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
[правіць] Прырода
Паверхня раёна хваліста-платападобная, раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На поўначы плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўнач), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў.
У раёне разведана 11,5 млн т геалагічных запасаў торфу, што адпавядае 2,2 млн т паліва ў нафтавым эквіваленце. Абшырныя лясныя рэсурсы: больш за 35 тыс. га (29 % плошчы раёна).
Сярэдняя тэмпература студзеня −8º, ліпеня +17,8 °C. За год выпадае 618 мм ападкаў.
Па тэрыторыі Дубровенскага раёна цячэ рака Дняпро. На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва ў 1971 складала 32,1 тыс. Насельніцтва ў 2006 — 19,7 тыс. чал., гарадскога — 8,9 тыс. чал., сельскага — 10,8 тыс. чал. Тэндэнцыя — скарачэнне колькасці насельніцтва (каля 1 % у год). Каэфіцыент дэпапуляцыі (суадносіны памерлых да народжаных) у 2005 склаў 2,6 і перавысіў максімальна дапушчальнае крытычнае значэнне, прынятае ў свеце за 1.
Высокая забяспечанасць людзьмі працаздольнага ўзросту — 60 %, узроставая структура насельніцтва — аптымальная, эканамічна эфектыўная. Высокі ўзровень беспрацоўя — 2,1 %, асабліва сярод жанчын.
[правіць] Гаспадарка
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Дубровенскі льнозавод, ААТ
- Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў, ААТ
- філіял Дубровенскі ААТ "Аршанскі малочны камбінат"
- філіял Дубровенскае ДРБУ № 108 КУП "Віцебскаблдарбуд"
[правіць] Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст — Масква. Дуброўна аўтадарогамі звязана з Оршай, Горкамі, Асінторфам, пасёлкам Красным (РФ). Праз тэрыторыю раёна праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправод «Ямал — Еўропа».
[правіць] Культура
Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна».
[правіць] Вядомыя асобы
- Аляксей Дудараў — беларускі драматург (нарадзіўся ў в. Кляны)
- Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў
- Сяргей Ракіта (1909—1942) — беларускі паэт (нарадзіўся ў в. Ліцвінава Аршанскага павета)
- Сяргей Канстанцінавіч Заранка
- Іван Якаўлевіч Лепешаў
- І. А. Авекаў (1919—1943) — лётчык, Герой Савецкага Саюза
- В. І. Гапееў (1951-) - дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л.В. Календа. – Мн., 2004. – С. 131–132.
- Дубровенский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 3. – С. 458–459.
- Дубровенский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работой Витебского областного исполнительного комитета ; [редкол.: В.П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 166–169.
- Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Гаўруцікаў і інш.; мастак Э. Жакевіч. — Мн., 1996—1997.
[правіць] У Сеціве
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Пералік аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Дубровенскага раёна (тар.)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||