Геній, міфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Геній, 2 ст.н.э.

Геній (лац.: genius) — у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Дзень нараджэння рымляніна лічыўся святам яго генія, якому прыносіліся ахвяры, здзяйсняліся дымакуранні. Рымляне шанавалі таксама геніяў - заступнікаў сям'і, абшчыны, горада і ўсяго рымскага народа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wendelin Schmidt-Dengler: Genius. Zur Wirkungsgeschichte antiker Mythologeme in der Goethezeit. Beck, München 1978, ISBN 3-406-03916-2.