Дэман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэман
У іншых культурах бес[d], д’ябал, jinn[d], Daeva[d], Геній, sprite[d], supernatural beings in Slavic folklore[d], akuma[d] і mazoku[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэман, Дэманэсса (стар.-грэч.: δαίμων, «дух», «гаспадар») — істота, якая паходзіць з аду ды служыць Д’яблу ў яго вайне з Богам за душы людзей.

Знешні выгляд Дэманаў[правіць | правіць зыходнік]

Скасаваны Дэман.(Карціна з-за каторай аўтар страціў розум)

У адносінах да знешняга выгляду: дэман мае на ілбе рогі, цёмную скуру або пух ды пламянеючыя чырванню вочы.

Сутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прага да спазнання[правіць | правіць зыходнік]

Дэманаў характарызуе прагнасць да спазнання таямніц быцця ўвогуле ды жыцця са смерцю ў асабовасці. Адсюль вынікае сувязь дэманаў з бунтаўніцкасцю ды саманадзейнасцю розума чалавека, які быў пазбаўлены Рая і благадаці.

Барацьба з Творцам[правіць | правіць зыходнік]

Будучы цёмнымі па сутнасці, дэманы прызначаны здзейсніваць злыя, у вачах Творцы, учынкі: уцягваць людзей у спакусы, у спазнанне дабра ды зла, што, на думку апосталаў ды святароў, вядзе няверных у пекла. Адсюль становіцца відавочным, што дэманы з’яўляюцца праціўнікамі Бога-Творцы так, як і Люцыпар — падшы анёл, які кінуў выклік самаму Богу. Увогуле, атаясамліванне Дэмана, Д’ябла, Люцыпара, Сатаны, бесаў, чорта ды інш. — з’ява колішняя, але не рацыянальная, увогуле.

Разнастайнасць[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат розных дэманаў, як па рангу, так і па функцыях. Колькасць дэманаў у розных аўтараў разніцца: ад некалькіх дзюжын, да некалькіх тысяч. Асноўнымі дэманамі можна назваць: Вельзевула, Азактота, Ціамат, Баала, Маммону. Дэманы паходзяць з розных міфалогій: Шумера-Аккадскай (Месапатамскай), Інда-арыйскай, Скандынаўскай, Усходне-Славянскай, Антычнай, Кітайскай, Японскай і г.д.

Дэманы ў антычнай філасофіі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі філосафамі антычнасці з’яўляюцца Сакрат, Платон ды Арыстоцель. У творах Платона дэманы займаюць не апошняе месца, яны ўвасабляюць сабой цёмныя пазывы, прыродныя памкненні ў глыбіні чалавечай душы[1]. Але ў творах Платона дэманы не супернічаюць з Творцай, а толькі ўтвараюць антаганізм «свету» рэчаіснасці ды ўтаймаванасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі