Георгій Фёдаравіч Яршоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Фёдаравіч Яршоў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1922(1922-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1997(1997-04-15) (75 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Георгій Фёдаравіч Яршоў (4 сакавіка 1922, в. Кіпцы, Саратаўская вобласць, Расія — 15 красавіка 1997) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-інжынерная акадэмія імя В. У. Куйбышава (Масква, 1952).

Працаваў у Мінскам вышэйшам інжынернам зенітнам ракетнам вучылішчы проціпаветранай абароны (з 1953), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1978, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: пытанні трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак; разлік стрыжнёвых прасторавых каркасаў; даследаванне метадаў павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядзерных і звычайных сродкаў паражэння.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Расчет элементов статически определимых конструкций с применением ЭВМ : учебно-методическое пособие / [Э. Г. Гецевич и др.]. — Минск, 1996.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яршоў Георгій Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 306.
  • Ершов Георгий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 508.
  • Ершов Георгий Федорович // Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ. — Минск, 2019. — С. 62—64. — Сведения доступны также по Интернету: https://times.bntu.by/data/uploads/книга(недаступная спасылка) памяти.pdf