Герб Калінкавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Калінкавічаў
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 23 студзеня 2002 

Герб Калінкавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Калінкавічы Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 студзеня 2002 года № 78.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Іспанскі шчыт рассечаны срэбным завостраным да нізу слупом, правая частка поля блакітнага колеру, левая — чырвонага.

Герб зацверджаны рашэннем Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 года № 86. Аўтар герба і мастак Р. С. Жаўняркевіч[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі