Герб Круглага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Круглага
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 26 ліпеня 2002 

Герб Круглага — афіцыйны геральдычны сімвал горада Круглае Магілёўскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 ліпеня 2002 года № 95.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У блакітным полі іспанскага шчыта залатая падкова шыпамі дагары, паміж імі кавалерскі крыж таго ж металу.

У аснову сучаснага герба пакладзены шырока распаўсюджаны шляхецкі герб, якім валодалі многія роды ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сучасны герб прапанаваны раённай камісіяй па аднаўленню гербавай сімволікі горада Круглае на чале са старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў А. А. Рыльковым.

Герб горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннямі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 студзеня 2002 года № 1-5 і Круглянскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2002 года № 15-6. Мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі