Магілёўская вобласць
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уключае | 21 раён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў |
| Вялікія гарады | Бабруйск Крычаў Мсціслаў |
| Кіраўнік | Пётр Міхайлавіч Руднік |
| Насельніцтва (2009) |
1,099 млн (5-е месца) |
| Шчыльнасць | 39,2 чал./км² |
| Плошча | 29 тыс. км² (5-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
239 м 126 м |
![]() |
|
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | BY-MA |
| Код аўта. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
| Магілёўская вобласць на Вікісховішчы | |
Магілёўская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на ўсходзе краіны, мяжуе з Расіяй.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Вобласць створана 15.1.1938, узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 21 раён.
У 1986 г. на тэрыторыі вобласці 13 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1998 г. колькасць насельніцтва складала 1241,3 тыс. чал. У вобласці налічвалася 14 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 11 гарадскіх пасёлкаў, 196 сельсаветаў, 3247 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода [правіць]
На Магілёўшчыне пераважае раўнінны рэльеф. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.
Праз яе тэрыторыю вобласці цякуць рэкі Дняпро, Бярэзіна, Друць, Сож, Проня, Беседзь, а таксама іх прытокі. Вялікіх азёр няма.
Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, на паўднёвым захадзе лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна нізіннага тыпу, большай часткай асушаныя.
Насельніцтва [правіць]
Для Магілёўскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1998 г. — 1241,3 тыс. чал.
- 2003 г. — 1180,5 тыс. чал.
- 2006 г. — 1138 тыс. чал.
- 2009 г. — 1099,4 тыс. чал.
- 2011 г. — 1064,1 тыс.[1].
Гарадское насельніцтва складае 72,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Магілёў (364,1 тыс. чал.), Бабруйск (221,2), Асіповічы, Горкі, Крычаў.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 86,1 %, рускія — 10,9 %, украінцы — 1,7 %.
Гаспадарка [правіць]
У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельгастэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з'яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш. Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці — Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3 % тэрыторыі вобласці, у т.л.: ворыва — 33,1 %, паша — 9,1 %, сенажаці — 8,1 %. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (ячмень, жыта, авёс, пшаніца) размешчаны паўсюль. Больш як на 70 % плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30 % — харчовае. Вырошчваюцца кармавыя культуры, лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі. Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.
Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёну — радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.
Сімволіка [правіць]
Выдатныя асобы [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
Примечания [правіць]
Зноскі
| Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||

