Герхард Родэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герхард Родэ
Смерць 1320

Герхард Родэ (ням.: Gerhard Rode; пам. у 1320 годзе) — войт[1][2] або комтур[3] самбійскі.

У 1320 годзе ўдзельнічаў у крыжацкім нападзе на Меднікі. Падчас бітвы трапіў у няволю. Пасля быў спалены ў ахвяру багам[2] разам з канем, з якім быў звязаны[3]. У пісьмовых крыніцах Тэўтонскага Ордэна былі зафіксаваны толькі два гэтакія выпадкі ў жамойцінаў[4].

Зноскі

  1. Хроніка Пятра з Дуйсбурга ў рускім перакладзе з каментарамі. Паводле каментатараў, гэта аднак было непраўдападобна. (руск.)
  2. а б Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 941.
  3. а б Emil Kierski, Starożytności polskie. Ku wygodzie czytelnika porządkiem abecadłowym zebrane, Tom 2, Poznań, Nakładem księgarni Jana Konstantego Żupańskiego, 1852, s. 741.
  4. Каментарыі да Хронікі Пятра з Дуйсбурга (руск.)