Глаўкома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Глаўкома
Acute Angle Closure-glaucoma.jpg
Від вока пры глаўкоме
МКХ-10 H40.40.-H42.42.
МКХ-9 365365
DiseasesDB 5226 5226
eMedicine oph/578  oph/578 
MeSH D005901 D005901

Глаўкома — захворванне вачэй, асноўнай прыкметай якога з'яўляецца павышэнне ўнутрыглазного ціску і зніжэнне зроку. Унутрывочны ціск пры глаўкоме можа даходзіць часам да 80 мм рт. сл. ( 10,67 кн/м²) (нармальны ціск 18-27 мм рт. сл. (2,4-3,6 кн/м²).

Павышацца ціск у воку можа самаадвольна - першасная глаўкома, або ў выніку раней перанесенага або бягучага захворвання вока - другасная глаўкома. У аснове захворвання ляжыць парушэнне цыркуляцыі ўнутрывочнай вадкасці (пераважна цяжкасць яе адтоку ). Развіваецца глаўкома звычайна ў сталым узросце, часта пашкоджвае абодва вокі і працякае, як правіла, хранічна; пры адсутнасці сістэматычнага лячэння носіць прагрэсавальны характар. Адрозніваюць застойную глаўкому, для якой характэрныя перыядычныя затуманьванні зроку, бачанне вясёлкавых кольцаў вакол крыніцы святла, пачуццё ціску ў воку і вакол яго, і простую глаўкому, калі гэтыя суб'ектыўныя з'явы адсутнічаюць. Пры любой форме глаўкомы паступова зніжаецца вастрыня зроку, адбываецца абмежаванне поля зроку і атрафія глядзельнага нерва. У любой стадыі хваробы можа развіцца востры прыступ глаўкомы, які характарызуецца рэзкім павышэннем ўнутрывочнага ціску: з'яўляюцца моцныя болі ў воку і вакол яго, пачырваненне вока, ацёк і памутненне рагавой абалонкі, пашырэнне зрэнкаў, зніжэнне зроку, што даводзіць часам да слепаты; нярэдка далучаюцца млоснасць і ваніты.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Медыкаментозныя сродкі, лазер, часам - хірургічная аперацыя.