Глеб Уладзіміравіч Самойлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Глеб Самойлаў)
Глеб Уладзіміравіч Самойлаў
Род дзейнасці палітычны актывіст
Дата нараджэння 7 мая 1978(1978-05-07)
Дата смерці 5 жніўня 2000(2000-08-05) (22 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь

Глеб Уладзіміравіч Самойлаў (7 мая 19785 жніўня 2000, Мінск, Беларусь) — лідар Беларускага аддзялення РНА ў 19992000 гадах.

У 1994 годзе раздаваў газету яскрава выражанай антыбеларускай і руска-шавіністычнай накіраванасці. 18 снежня 1994 года быў адным з удзельнікаў аховы сходу рускіх шавіністаў у Мінску, разагнанага беларускай моладдзю. За бойку атрымаў умоўны тэрмін. Удзельнічаў у збіцці ўдзельнікаў «Хартыя’97», «Маладога фронту». З 1999 года — лідар беларускага аддзялення РНА. Забіты на лесвічнай пляцоўцы свайго дому. На наступны дзень адказнасць за яго смерць узяў камітэт «Адзінства ў дзеянні». У яго забойстве падазраюцца людзі Дзмітрыя Паўлічэнкі. Быў жанаты, меў дачку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]