5 жніўня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
5 жніўня - дзвесце семнаццаты (дзвесце васемнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 642: У бітве пры Мазерфельдзе Пенда кароль Мерсіі, апошні паганскі кароль англасаксаў, перамагае хрысціянскага караля Освальда Нартумбрыйскага. У гэтай бітве Освальд загінуў, пазней прылічаны да святых.
- 1262: Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
- 1392: Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключана Востраўскае пагадненне паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім.
- 1506: Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
- 1529: Скончылася Другая Італьянская вайна.
- 1619: Пад час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вестэрніцэ.
- 1772: Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй.
Нарадзіліся [правіць]
- 1540: Жазеф Жуст Скалігер, французскі гуманіст-філолаг
- 1802: Нільс Хенрык Абель, вядомы нарвежскі матэматык (пам. 6.4.1829)
- 1815: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі (пам. 30.11.1901)
- 1844: Ілья Рэпін, рускі мастак (пам. 29.9.1930)
- 1850: Гі дэ Мапасан, французскі пісьменнік
- 1924: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец (пам. 9.1.2009)
- 1930: Ніл Армстранг, амерыканскі астранаўт
- 1940: Элізабет Дэпардзьё, французская актрыса
- 1947: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец
- 1968: Марын Ле Пен, французскі палітык
Памерлі [правіць]
- 882: Людовік III, кароль Францыі
- 1585: Ярмак, заваёўнік Сібіры
- 1638: Петэр Мінёйт, галандскі палітычны дзеяч
- 1662: Казімір Валадковіч, дзеяч каталіцкай царквы
- 1864: Рамуальд Траўгут, генерал, удзельнік паўстання 1863-64, адзін з яго кіраўнікоў
- 1895: Фрыдрых Энгельс, нямецкі філосаф і эканаміст
- 1908: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер
- 1941: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)
- 1946: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
- 1962: Мэрылін Манро, амерыканская кіназорка
- 2011: Анджэй Лепер, польскі палітык
Святкуюць [правіць]
Міжнародны дзень піва
Буркіна-Фасо: Дзень незалежнасці
Харватыя: Дзень перамогі