Гола (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гола, народ)
Гола
(Gola, Gula)
Фота 1906 г.
Агульная колькасць 228 тыс. (2014 г.)
Рэгіёны пражывання  Ліберыя — 216 тыс.

 Сьера-Леонэ — 12 тыс.

Мова гола
Рэлігія культ продкаў, анімізм, іслам
Блізкія этнічныя групы лімба, джола

Гола, гулународ у Заходняй Афрыцы. Жывуць пераважна ў Ліберыі (паміж рэкамі Сент-Пол і Мано) і ў прылеглых раёнах Сьера-Леонэ. Колькасць 228 тыс. чалавек, з іх у Ліберыі 216 тыс. чалавек[1].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляюцца на групы: гобла, дэнг, конгбаа, сенэ, тэгу і інш. Блізкія да мендэ. Гавораць на мове гола заходне-атлантычнай групы нігер-кардафанскай сям'і. Большасць вернікаў гола спавядае іслам, аднак многія прытрымліваюцца традыцыйных вераванняў. Гола засяляюць частку лесу Цэнтральнай Заходняй Атлантычнай вобласці (Warren 1962: 505).

Культура і побыт[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны занятак - ручное падсечна-агнявое земляробства (рыс, арахіс, маніёк, кукуруза, батат, ямс); вырошчваюць бананы і алейную пальму, разводзяць буйны і дробны рагатую жывёлу. Развіта разьба па дрэве (посуд, грабяні, упрыгажэнні, статуэткі). Важную ролю граюць таемныя саюзы (мужчынскі саюз Пора і інш.)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Vogel S., People of Wood: Baule Figure Sculpture // «Art Journal», Vol. 33, No. 1 (Autumn, 1973), pp. 23-26
  • Warren L. D’Azevedo, Common Principles of Variant Kinship Structures among the Gola of Western Liberia, American Anthropologist, New Series, Vol. 64, No. 3, Part 1 (Jun., 1962), pp. 504—520
  • Warren L. d’Azevedo, Uses of the past in Gola Discourse // «The Journal of African History», Vol. 3, No. 1(1962), p.12