З пляцоўкі Вікіпедыя.
Армавір (руск.: Армавир), горад (з 1914 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 210,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1839 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Кубань, пры выхадзе яе з паўночных перадгор'яў Вялікага Каўказа, у месцы ўпадзення ў яе прытоку Уруп, у 202 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара. Важны чыгуначны вузел: станцыі Армавір-Растоўскі і Армавір-Туапсінскі Паўночна-Каўказскай чыгункі. У хуткім часе будзе дабудаваная новая РЛС (магутней чым Габалинская РЛС у Азербайджане), што дапоўніць сілавую прысутнасць ў горадзе. На сённяшні дзень у горадзе знаходзіцца Армавірскае лётнае вучылішча.
- Харчовая прамысловасць: малочны камбінат, мыслажыракамбінат, кандытарская фабрыка «Армавірская», Армавірскі мясаперапрацоўчы завод, ТАА «Метраполіс», кансервавы завод саўгаса «Усход» і г. д.
- Машынабудаванне і металаапрацоўка (ААТ «Армавірскі вопытны машынабудаўнічы завод», Армавірскі электрамеханічны завод — філіял ААТ «ЭЛТЕЗА», ААТ «Армавірскі электратэхнічны завод», ААТ «Армавірскі завод цяжкага машынабудавання», завод чыгуначнага машынабудавання і інш.).
- Хімічная і нафтахімічная прамысловасць(Армавірскі завод гумовых вырабаў
- Лёгкая прамысловасць.
[правіць] Выбітныя асобы
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)