Арменія
|
Арменія |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| дзяржаўная мова: | Армянская мова |
| сталіца: | Ерэван |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Серж Саргсян |
| плошча: | км² |
| насельніцтва: | 3 083 000 2009 |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
Арменія (афіцыйная назва Рэспубліка Арменія) — краіна на Каўказе. Мяжуе з Грузіяй, Азербайджанам, Турцыяй і Іранам. Непасрэднага выйсця да мора не мае.
Змест |
[правіць] Прырода
Арменія знаходзіцца ў паўночна-усходняй частцы Армянскага нагор'я. Каля 90% краіны знаходзіцца на вышыні болей 100 метраў, самым высокім пунктам лічыцца вулкан Арагац (4 090 м). Арменія знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, апошнія моцныя землятрасенні адбыліся ў 1988 і 1993 г.г. У тэктанічным разломе, на вышыні 1 900 м, знаходзіцца самае вялікае на Каўказе возера Севан (плошча паверхні 1 240 км², глыбіня да 83 метраў). У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзіцца Арарацкая нізіна. Самая доўгая рака Арменіі – Аракс, па якой у некаторых частках праходзіць мяжа з Турцыяй і Іранам. Арменія не мае выхаду да мора. На раўнінах пануе субтрапічны клімат з кароткімі халоднымі зімамі і спякотнымі летамі. Сярэдняя тэмпература студзеня -3 °C,a ліпеня ад 24 °C да 26 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 200 да 500 мм. На узвышшах пануе ўмераны клімат, а на вышынях болей 2000 м – горны. Колькасць ападкаў тут складае болей 800 мм у год.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва Арменіі складаецца з армянаў (98%), рускіх (1%), грэкаў, асірыйцаў, украінцаў, курдаў. 95% насельніцтва адносяць сябе да прыхільнікаў Армянскай Хрысціянскай Царквы. Увогуле 99% насельніцтва з'яўляюцца хрысціянамі. Пасля вайны з Азербайджанам за Нагорны Карабах у Арменію прыбыла каля 260 тыс. бежанцаў з Азербайджану, а ў Азербайджан перасялілася каля 200 тыс. чалавек.
[правіць] Палітыка
У Арменіі дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая ў 1995 годзе на рэферэндуме. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, дэпутаты якога выбіраюцца на 4 гадовы тэрмін. 131 дэпутат парламента выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэзідэнтам; усіх міністраў, па прадстаўніцтве прэм’ер-міністра, прэзідэнт назначае сам.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Арменія дзеліцца на 10 правінцый (па-армянску: մարզեր) і адзін асобны горад:
- Арагацотн (па-армянску: Արագածոտնի մարզ)
- Арарат (па-армянску: Արարատի մարզ)
- Армавір (па-армянску: Արմավիրի մարզ)
- Гегаркунік (па-армянску: Գեղարքունիքի մարզ)
- Катайк (па-армянску: Կոտայքի մարզ)
- Лоры (па-армянску: Լոռու մարզ) (адм.цэнтр - Ванадзор)
- Шырак (па-армянску: Շիրակի մարզ)
- Сьюнік (па-армянску: Սյունիքի մարզ)
- Тавуш (па-армянску: Տավուշի մարզ)
- Ваёц Дзвор (па-армянску: Վայոց Ձորի մարզ)
- Ерэван (сталіца) (па-армянску: Երևան)
[правіць] Эканоміка
Эканоміка Арменіі знаходзіцца ў неразвітым стане. Адмоўны ўплыў аказвае эканамічная блакада з боку Турцыі і Азербайджана. Эканамічнае супрацоўніцтва ідзе толькі праз межы Грузіі і Ірана. З 1994 года, пры падтрымцы МВФ ідзе мадэрнізацыя эканомікі, якая выклікала эканамічны рост. Некалькі гадоў таму, Арменія ўвайшла ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю. Дзякуючы прыватызацыі сярэдніх і малых прадпрыемстваў, краіне ўдалося абмежаваць інфляцыю і стабілізаваць валюту. Нястача электрычнасці і паліва выклікала аднаўленне працы атамнай станцыі ў Мекамор, што дазволіла краіне забяспечыць патрэбы ў электрычнасці, але выклікала адмоўную рэакцыю з боку Еўрапейскага Саюзу. Сельская гаспадарка слаба развітая, таму краіна не можа забяспечыць сябе харчаваннем. Значную частку нацыянальнага прыбытку забяспечваюць грашовыя пераводы нацыянальнай дыяспары ў Расіі.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года[1].
[правіць] Гл. таксама
- Вялікая Арменія
- Гусан
- Сяло Аван
- Уладзімір Пятровіч Асмалоўскі
- Нерсес IV Дабратворны
- Горад Вагаршапат
Зноскі
- ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня 2008
|
|
|
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Асацыяваныя члены | |
| Фактычныя члены | |
| Былыя члены | |
|
|
|
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Былыя члены | |
| Еўразійская эканамічная супольнасць | |
|---|---|
| Удзельнікі | |
| Назіральнікі | |
| Членства прыпыненае | |

