Горад Скавародзіна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
Скавародзіна (руск.: Сковородино) — горад (з 1927) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скавародзінскага раёна Амураўскай вобласці. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1908 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Невер (прыток Амура), у 669 км ад Благавешчанска. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.
Населены пункт быў заснаваны ў 1908 як пасёлак Змяіны, у 1909 быў пераіменаваны ў Невер-I, у 1911 — у Рухлава. У 1927 атрымаў статус горада, а ў 1938 быў пераназваны ў «Скавародзін» у гонар першага старшыні мясцовага пасялковага Савета А. Н. Скавародзіна (1890—1920), расстралянага тут у 1920 японскімі інтэрвентамі. У 1934—1937 гадах горад быў цэнтрам Зейскай вобласці.