Сяло

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сяло — тып буйнога сельскага пасялення, часцей за ўсё цэнтра воласці, ў цэнтры якога меліся царква, або касцёл. Азначэнне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.

Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзніклі ў XII ст. — XIII ст. у сувязі з запрыгоньваннем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленнях таго часу шырока згадваюцца княжыя, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін "сяло" меў значэнне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месціліся і хаты чэлядзі. У той жа, у адрозненні ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладанняў на пэўнай тэрыторыі.

Галоўная прыкмета сяла — наяўнасць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову пагоста-цэнтра: царкоўны двор, карчма, грамадcкага крама, вуліцы-канцы з сялянскімі дварамі. На працягу існавання феадальна-прыгонная сістэмы сёлы захоўвалі сваё значэнне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыферэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцый (ваяводстваў, старостваў, дзяржаў) сёлы таксама набываюць значэнне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійскай імперыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасцей у складзе паветаў. Пазней, у ХІХ ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касцёл, вучэльня і валасное праўленне. У ХХ ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік перспектыўных паселішчаў, многія з якіх ў 1970-я — 1980-я былі перабудаваныя паводле ўзорных генпланаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.[1]

Зноскі

  1. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 19—21

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. "Беларускае народнае жыллё", г. Мінск, 1973 г.;
  • А. І. Лакотка, рэдкал. В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка, "Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору" (Беларусы: у 8 тамах), г. Мінск, "Тэхналогія", 1997 г., ISBN 985-6234-28-X, т. 2.