Горад Эль-Джадзіда

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Эль-Джадзіда
араб.: الجديدة
Mazagan1-CCBY.jpg

Каардынаты: 33°14′00.24″ пн. ш. 8°30′00″ з. д. / 33.2334, -8.5 (G) (O) (Я)33°14′00.24″ пн. ш. 8°30′00″ з. д. / 33.2334, -8.5 (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2004)
144 440 чалавек
Часавы пояс

Эль-Джадзіда (Марока)
Эль-Джадзіда
Эль-Джадзіда

Эль-Джадзіда (​​араб. الجديدة, фр. El Jadida) — партовы горад на атлантычным узбярэжжы Марока, сталіца аднайменнай правінцыі краіны. Старая партугальская крэпасць у горадзе з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя горада[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны партугальцамі у 1502 годзе, калі для абароны ад маўраў была пабудавана крэпасць Мазаган. Пад гэтай назвай і быў вядомы горад да 1769, калі ён быў захоплены і разбураны султанам Махамедам бен Абдалай.

У 1825 годзе арабы зноў адбудавалі горад, даўшы яму арабскую назву "Эль-Джадзіда", якую можна перакласці на беларускую мову як "новы". Аднак пасля пераходу Марока пад пратэктарат Францыі, калі горад пачаў хутка развівацца, яму было вернута старая назва. І толькі з атрыманнем краінай незалежнасці назва "Эль-Джадзіда" стала афіцыйнай.

У 2004 годзе ў горадзе пражывала 144000 чалавек. Пляжы Эль-Джадзіды служаць месцам адпачынку як для жыхароў Марока, так і для замежных турыстаў.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1058
рус.англ.фр.

Шаблон:Сусветная спадчына ў Марока